Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскім алімпійцам у Сочы не дазволілі насіць жалобу


Украінская зборная зьвярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай надзець жалобныя павязкі. У МАК ўкраінцам адмовілі.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце Алімпійскага камітэту Ўкраіны. У МАК адказалі, што ў адпаведнасьці з Алімпійскай хартыяй зрабіць гэта немагчыма.

Алімпійцы выказалі спачуваньне з нагоды гібелі суайчыньнікаў і заклікалі да міру і ўзаемаразуменьня.

«Мы шакаваныя падзеямі, што адбыліся на працягу апошніх сутак ў нашай краіне. Дома ў нас засталіся сям’і. Давайце спынімся і пачнем дыялёг, каб пачуць адзін аднаго і не дапусьціць далейшага кровапраліцьця», — гаворыцца ў звароце.

У Міжнародным алімпійскім камітэце паведамілі аб траўме сьпіны ў спартсмэнкі Кацярыны Сярдзюк. Таму ўкраінская жаночая каманда не стартавала ў камандным спрынце па лыжных гонках клясычным стылем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG