Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея назвала Майдан «карычневай рэвалюцыяй»


Да расейскай улады на Майдане ставяцца безь піетэту
Да расейскай улады на Майдане ставяцца безь піетэту

З другой за дзень заявай пра падзеі ў Кіеве выступіў МЗС Расеі.

Расея абвінаваціла ў пралітай крыві ўкраінскую апазыцыю і падтрымала Віктара Януковіча.

«У Кіеве і шэрагу іншых гарадоў Украіны гэтай ноччу ў выніку злачыннай дзейнасьці радыкальных сіл ад апазыцыі пралілася кроў. Ёсьць загінулыя і параненыя як сярод цывільнага насельніцтва, так і сярод праваахоўных сілаў, якія адстойваюць законныя інтарэсы дзяржавы па забесьпячэньні правапарадку», — гаворыцца ў паведамленьні.

«У заходніх абласьцях Украіны справа дайшла да захопу будынкаў органаў міліцыі, пракуратуры, воінскіх частак. Бясчынствуючыя малойчыкі зьдзекуюцца зь міліцыянтаў, вайскоўцаў, дзясяткі якіх атрымалі траўмы. Па-сутнасьці, гаворка ідзе пра спробу сілавога захопу ўлады.

Выклікае абурэньне адсутнасьць рэакцыі на дзеяньні радыкалаў з боку лідэраў апазыцыі, якія, прыкрываючыся дэмагагічнымі лёзунгамі пра прыхільнасьць да дэмакратыі і эўрапейскіх каштоўнасьцяў, патураюць „карычневай“ рэвалюцыі», — гаворыцца ў заяве МЗС Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG