Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 лютага ва Ўкраіне абвешчаная жалоба


На вуліцах Кіева

На вуліцах Кіева

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч абвясьціў 20 лютага днём жалобы ва Ўкраіне.

«У сувязі з чалавечымі ахвярамі з прычыны масавых беспарадкаў абвяшчаю ва Ўкраіне 20 лютага 2014 году днём жалобы», — гаворыцца ва ўказе Януковіча.

У дзень жалобы загадана прыспусьціць дзяржаўныя сьцягі.

Забаўляльныя імпрэзы, спартовыя спаборніцтвы будуць скасаваныя. Адпаведным чынам зьменіцца сетка тэле- і радыётрансьляцыяў, перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG