Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: Пуцін і Януковіч сапраўды гутарылі ноччу


Януковіч і Пуцін, архіўная фатаграфія

Януковіч і Пуцін, архіўная фатаграфія

Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Пуціна Дзьмітры Пяскоў пацьвердзіў факт сёньняшняй начной размовы кіраўніка дзяржавы са сваім украінскім калегам Віктарам Януковічам мінулай ноччу, не раскрыўшы дэталі дыялёгу палітыкаў.

«Што тычыцца паведамленьняў пра тое, што нібыта мела месца тэлефонная размова паміж Януковічам і Пуціным. Такая тэлефонная размова сапраўды мела месца напярэдадні ноччу», — заявіў перад журналістамі Пяскоў, дадаўшы, што Крэмль ўважліва сочыць за падзеямі ў Кіеве.

Тым часам, ва Ўкраіне аб’яўлены жалоба па загінулых падчас сутыкненьняў у мінулыя суткі.

Кіраўнік украінскага Нацыянальнага алімпійскага камітэту Сяргей Бубка ад імя ўсіх украінцаў — удзельнікаў Алімпіяды ў Сочы заклікаў канфліктуючыя боку пачаць перамовы аб перамір’і.

Пра гэта інфармуе BBC.
XS
SM
MD
LG