Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Ўкраіны пацьвердзіў накіраваньне дэсантнікаў у Кіеў


Міністар Павал Лебедзеў пацьвердзіў адпраўку 25-й брыгады дэсантнікаў з Днепрапятроўска ў Кіеў.

Пра гэта ён сам сказаў у інтэрвію карэспандэнту сайта LB.ua

«Так, я аддаў такі загад», — заявіў міністар.

На пытаньне , «якая ваша аргумэнтацыя» ён адказаў:
«Для ўзмацненьня аховы баз, дзе захоўваецца баявая зброя, а таксама арсэналу».
Адказваючы на пытаньне, ці можа міністар гарантаваць, што гэтыя боепрыпасы ня будуць прымяняцца супраць мірнага насельніцтва, Лебедзеў заявіў коратка:

«Чытайце Канстытуцыю і законы Украіны».

Раней Лебедзеў заяўляў, што Мінабароны ня будзе ўмешвацца ва ўнутраную палітыку краіны:

«Армія можа ўдзельнічаць ва ўрэгуляваньні сытуацыі ў краіне толькі пасьля ўвядзеньня надзвычайнага або ваеннага становішча».
XS
SM
MD
LG