Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаргінца «захлопалі» на канцэрце Хварастоўскага


Мікалай Чаргінец
Мікалай Чаргінец

18 лютага ў Менску ўрачыста адкрыўся ІІІ Міжнародны фэстываль «Уладзімер Сьпівакоў запрашае».

У залі — поўны аншляг: усе 2 700 месцаў галоўнай залі Палацу Рэспублікі занятыя — інтэлігентная публіка прыйшла паслухаць «залаты барытон плянэты» Дзьмітрыя Хварастоўскага.

За дырыжорскім пультам Нацыянальнага філярманічнага аркестру Расеі — маэстра Ўладзімер Сьпівакоў. Кошт квіткоў дасягаў 2,5 мільёнаў.

Спачатку на сцэну выйшаў міністар культуры Беларусі Барыс Сьвятлоў, зачытаў вітальныя словы Аляксандра Лукашэнкі музыкам і гледачам фэстывалю. Потым публіку і музыкаў павітаў амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў. Народ ветліва пааплядыраваў.

Пасьля іх на сцэну выйшаў старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец са сьвітай, якая трымала ў руках нейкія пакеты з падарункамі і ўзнагародамі. На словах, што ён зьяўляецца яшчэ і «старшынём грамадзкай рады па маральнасьці», якая ёсьць адзінай у сьвеце (такая арганізацыя існуе толькі ў Беларусі), публіка распачала бурныя авацыі, у прамым сэнсе «захлопала» галоўнага пісьменьніка краіны. Што ён казаў далей, у залі было ўжо не чутно.

А сам канцэрт быў цікавым — гучала музыка Вэрдзі, Вагнэра, Рубінштэйна, Чайкоўскага, Вэбэра ў выкананьні выбітнейшых музыкаў сьвету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG