Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове вайскоўцы адыходзяць з часткі, захопленай паўстанцамі


Пратэсты ў Львове

Пратэсты ў Львове

Агляд апошніх падзеў у рэгіёнах Украіны.

У Івана-Франкоўску распачалі крымінальную справу


У Івана-Франкоўску распачалі крымінальную справу паводле факту захопу будынка абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

«Дзеяньні правапарушальнікаў кваліфікаваныя паводле артыкулу Крымінальнага кодэкса Украіны, які рэглямэнтуе адказнасьць за захоп дзяржаўных або грамадзкіх будынкаў або збудаваньняў»,- гаворыцца ў паведамленьні МУС Украіны.

18 лютага 50 грамадзян у масках ўварваліся ў памяшканьне Івана-Франкоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і захапілі яе.

«Праваахоўнікам тыя, хто нападаў, пазьней растлумачылі, што хацелі пагрэцца. Цяпер гэтыя грамадзяне застаюцца ў будынку адміністрацыі», — адзначае МУС Украіны.


У Цярнопалі гарыць абласное ўпраўленьне МУС


Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе аб штурме абласнога ўпраўленьня міліцыі ў Цярнопалі:

«Мітынгоўцы кідаюць ўнутр управы бутэлькі з запальнай сумесьсю і дымавыя шашкі».

У Львове вайскоўцы пакідаюць вайсковую частку


У Львове вайскоўцы пакідаюць захопленую пратэстоўцамі частку ўнутраных войскаў без зброі. Арсэнал са зброяй апячатваюць, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

Раней мітынгоўцы падпалілі барыкаду, каб прадухіліць выезд БТР-аў. Агонь перакінуўся на КПП і браму, а затым і на казармы. Другі паверх будынка згарэў.

Пратэстоўцам не ўдаецца патушыць агонь.

Раней ў Львове захапілі будынкі аблдзяржадміністрацыі, пракуратуры і міліцыі.

Кіраўнік Харкаўскай вобласьці папярэджвае, што дасьць адпор


Старшыня Харкаўскай абласной адміністрацыі Міхаіл Добкін заяўляе пра гатоўнасьць выступіць супраць тых, хто паспрабуе зьвярнуцца да «дэстабілізацыі сытуацыі ў Харкаўскай вобласьці», гаворыцца ў паведамленьні на сайце аблдзяржадміністрацыі.

У аўторак у Харкаве на мясцовым Эўрамайдане гучалі заклікі мабілізавацца і ехаць у Кіеў.

З заходніх абласьцей актыўна рухаюцца ў Кіеў, але горад блякаваны, цягнік Львоў—Кіеў спынілі нібыта з-за пошуку выбухоўкі.
XS
SM
MD
LG