Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вайна ў Кіеве. Дзень другі

Спэцназ захапіў будынкі і атачыў Майдан, супраць пратэстоўцаў ужывалі вадамёты, газ, гранаты. 26 забітых і больш за тысячу параненых з абодвух бакоў. Апазыцыя дамовілася зь Януковічам на начное замірэньне


Коратка

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

11:44 20.2.2014
На Майдане незалежнасьці загінула некалькі чалавек
Пад час штурму пазыцый спэцназу загінула некалькі чалавек. Шмат параненых.
11:26 20.2.2014
Афіцэры спэцназу разьбягаюцца

Вядоўца са сцэны Майдана паведаміў, што палоненыя спэцназаўцы кажуць, што афіцэры разьбегліся, застаўся толькі шараговы склад.
11:21 20.2.2014
Афіцэры спэцназу разьбягаюцца

Вядоўца са сцэны паведаміў, што палоненыя спэцназаўцы кажуць, што афіцэры разьбегліся, застаўся толькі шараговы склад. Пацьвярджэньня гэтай інфармацыі з боку МУС няма.
10:56 20.2.2014
Спэцназаўцы здаюцца мітынгоўцам

У эфіры Espreso.tv гучыць інфармацыя аб некалькіх беркутаўцах, якія здаліся ў палон.

На сцэне Майдану агучаная інфармацыя, што каля 3 тысяч байцоў Унутраных войскаў гатовыя здацца. Але патрабуюць гарантыяў іх жыцьця. Тры сотнікі Самаабароны накіраваныя на перамовы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG