Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загіблых майданаўцаў узрасла да 20 чалавек


Пра гэта паведаміў Радыё Свабода кіраўнік мэдычнай службы Майдану Алег Мусій.
«Гэта людзі рознага ўзросту, але ўсе яны забітыя з агнястрэльнай зброі.

Адзін чалавек ляжаў на дарозе, і машына „Беркуту“ пераехала яму галаву, але па ўсім відаць, што гэты чалавек з самага пачатку была застрэлены», — кажа Мусій.

Па словах лекара, з-за пажару ў Доме прафсаюзаў, усе целы загінуўшых і больш за 100 параненых перанеслі ў Міхайлаўскі сабор.

Пажар пачаўся з верхніх паверхаў Дома прафсаюзаў і пачала хутка распаўсюджвацца па будынку. Чаму адбыўся пажар, Мусій ня ведае.

Перад тым са сцэны Майдана паведамілі, што на даху Дома прафсаюзаў зьявіліся нейкія людзі, гучала здагадка, што гэта могуць быць снайпэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG