Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынава на сцэне параніла аскепкам


Непасрэдна на галоўнай сцэне Майдану быў паранены народны дэпутат ад УА «Бацькаўшчына» Аляксандар Турчынаў.

«Са мной усё добра. Аскепкам пасекла твар. Баі перамясьціліся настолькі блізка, што аскепкі пачалі далятаць да сцэны», — паведаміў Турчынаў у Твітэры.

Між тым колькасьць ахвяр сілавога супрацьстаяньня ў цэнтры Кіева расьце.

У прыватнасьці, як паведаміў кіраўнік мэдычнай службы Майдана Алег Мусій, з боку мітынгоўцаў — ужо 20 памерлых і каля 500 параненых. Паведамляе «Український тиждень»

Адначасова сайт МУС рапартуе аб 7 загінулых сілавіках.

У аўторак увечары па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 298 супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Агулам шпіталізаваныя 272 праваахоўнікі.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG