Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крывавы аўторак. Яшчэ пяць забітых за вечар


Увечары на Майдане загінулі яшчэ пяцёра чалавек. Пра гэта паведамляе «Дзеркало тижня»

Сілавая зачыстка Майдану ўжо каштавала жыцьця пяці пратэстантам, трое зь якіх — з кулявымі раненьнямі, паведамляе журналіст ZN.UA, які цяпер знаходзіцца на перадавой.

Паводле мэдыкаў, цяжка параненых з Майдану вывозяць хуткія, іншым аказваюць дапамогу на месцы, часам проста на зямлі.

Сілавікі пачалі атаку на Майдан каля 20:00. Па дадзеных ZN.UA ў зачыстцы ўдзельнічае данецкі «Беркут».

Раней паведамлялася аб дзевяці загінулых днём падчас сутыкненьняў пратэстоўцаў і сілавікоў у цэнтры Кіева.

МУС Украіны паведаміла пра 6 ахвяр са свайго боку.


XS
SM
MD
LG