Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філарэт — Януковічу: «Той, хто возьме меч, ад мяча і загіне»


Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату заклікае Віктара Януковіча адмовіцца ад гвалту.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаяцеля УПЦ (КП) патрыярха Філарэта.

«Вам дадзена больш улады і паўнамоцтваў у краіне, таму і ступень Вашай адказнасьці — самая высокая. Як веруючы чалавек, успомніце словы Госпада Ісуса Хрыста: Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца (Эвангельле ад Матфея 05:09). Збаўца таксама кажа: усе, хто возьме меч, ад мяча і загіне (Эвангельле ад Матфея 26:52). Заклікаю вас выбраць блажэнны міратворчы шлях, а не шлях да сілы», — сказана ў заяве.

Філарэт таксама заклікае ўсіх удзельнікаў супрацьстаяньня памятаць пра кару Божую.

«Памятаеце — за кожнага забітага, кожнага скалечанага, кожнага беспадстаўна перасьледавала ў вінаватым будзе асабіста дадзены адказ перад Богам. Бог ведае кожнага, хто непасрэдна ажыцьцяўляў зло, Бог ведае кожнага, хто заклікаў да зьдзяйсьненьня зла, хто аддаваў злачынныя загады. За зло Бог карае гэтага пакараньня не пазьбегне ніхто»,— гаворыцца ў звароце.
Філарэт заклікае прэзыдэнта, кіраўнікоў апазыцыі і грамадзкіх актывістаў адкласьці абвінавачваньні, неадкладна аднавіць перамовы і дасягнуць станоўчага выніку.

Як паведамлялася, раней патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт адмовіўся ад ордэна «За заслугі» I ступені, якім яго хацеў узнагародзіць Віктар Януковіч.

XS
SM
MD
LG