Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч запрасіў апазыцыю на перамовы


Экс-міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка заявіў, што Януковіч паклікаў лідэраў апазыцыі сёньня на сустрэчу а 23-й гадзіне.

Ён не змог сказаць, ці апрацоўваюць лідэры палітычнай апазыцыі плян дзеяньняў на бліжэйшыя гадзіны.

Увечары сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Рыбак заявіў, што ў сераду, 19 лютага, адбудзецца сустрэча лідэраў парлямэнцкай апазыцыі Арсенія Яцанюка, Віталя Клічко і Алега Цягнібока з Віктарам Януковічам.

Як паведаміла пазьней народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Ганна Герман, Януковіч ужо сёньня правёў некалькі сустрэч, «у тым ліку з некаторымі лідэрамі апазыцыі», — паведамляе «Український тиждень».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG