Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі выступае за дыялёг ва Ўкраіне


Будынак МЗС
Будынак МЗС

Беларускае міністэрства замежных спраў лічыць «недапушчальнымі радыкальныя, супрацьпраўныя мэтады вырашэньня ўнутрыпалітычных рознагалосьсяў».

Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык. Ён адзначыў, што беларускім бокам зь вялікай трывогай успрынятае абвастрэньне становішча ў цэнтры Кіева 18 лютага.

«Беларусь не могуць не хваляваць падзеі, што адбываюцца ў суседняй Украіне, зь якой нас зьвязваюць даўнія і цесныя сувязі сяброўства. Мы па-ранейшаму выступаем за ўрэгуляваньне палітычнага крызісу ва Ўкраіне шляхам цывілізаванага дыялёгу пры безумоўным выкананьні прынцыпаў вяршэнства закону і безь якога-кольвек умяшаньня звонку. Выказваем надзею на чым хутчэйшую стабілізацыю сытуацыі ў краіне і прыняцьце ўзважаных рашэньняў у інтарэсах ўкраінскага народу».

Заява разьмешчана на сайце МЗС Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG