Каля выхаду са станцыі мэтро «Храшчацік» на вуліцы Інстытуцкай ў Кіеве ляжаць два целы — жанчыны і мужчыны сталага ўзросту.
Такім чынам, колькасьць загінулых у выніку сутыкненьняў ўзрасла мінімум да пяці. Раней лекарка Вольга Багамолец, якая каардынуе мэдычную дапамогу Эўрамайдану, заявіла аб трох загінулых, якія знаходзяцца ў Доме афіцэраў. Паводле яе слоў, тут таксама больш за сто параненых.
Паводле інфармацыі «Грамадзкага радыё», цяпер у Кастрычніцкім палацы знаходзіцца каля 150 параненых пратэстоўцаў.
А паводле дадзеных МУС, 45 супрацоўнікаў міліцыі трапілі ў лякарню, 5 зь іх з агнястрэльнымі раненьнямі ў выніку сутыкненьняў у цэнтры Кіева.