Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніц «Pussy Riot» трэці раз затрымалі ў Сочы


Надзея Талаконьнікава

Надзея Талаконьнікава

Дзьвюх удзельніц расейскага панк-гурту «Pussy Riot» Надзею Талаконьнікаву і Марыю Алёхіну сёньня на кароткі час разам зь іншымі актывістамі затрымалі ў горадзе Сочы, дзе цяпер праходзяць Алімпійскія гульні, і абвінавацілі у крадзяжы.

Талаконьнікава, якая праз тэлефон пагутарыла з нашым карэспандэнтам, сказала, што гэта ўжо трэцяе іх затрыманьне за апошнія дні. Сочынская паліцыя заявіла, што затрыманых дапыталі ў сувязі з крадзяжом у гатэлі і выпусьцілі, ня выставіўшы абвінавачаньняў, бо пабачылі, што тыя ня маюць дачыненьня да крадзяжу.

Муж Надзеі Талаконьнікавай, мастак Пётр Вярзілаў, сказаў журналістам, што затрыманых, у тым ліку Талаконьнікаву і Алёхіну, зьбівалі ў пастарунку, калі тыя адмовіліся даваць паказаньні без адваката.
XS
SM
MD
LG