Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэгіёнах Украіны абвясьцілі татальную мабілізацыю на кіеўскі Майдан


У Львове і Цярнопалі абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю. Увечары з абодвух гарадоў адправяць аўтакалёны і аўтобусы зь людзьмі , якія павінны ўзмацніць самаабарону ў Кіеве.

Запіс добраахвотнікаў пачаўся і гэта зьвязана з падзеямі ў цэнтры Кіева, дзе працягваюцца сутычкі паміж дэманстрантамі і сілавікамі.

Штаб нацыянальнага супраціву Цярнопаля просіць добраахвотнікаў браць з сабой цёплыя рэчы і сродкі абароны. У Львове і Цярнопалі людзі зьбіраюцца на Майданах, дзе могуць пачуць аб апошніх падзеях і паслухаць актывістаў.

Лідэр УА «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў усіх мужчын неадкладна ехаць у Кіеў.
XS
SM
MD
LG