Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве мітынгоўцы захапілі офіс Партыі рэгіёнаў


Цэнтральны офіс Партыі рэгіёнаў быў спачатку падпалены кактэйлем Молатава, а пазьней яго захапілі пратэстоўцы.

Мітынгоўцы зайшлі ў офіс Партыі рэгіёнаў на вуліцы Ліпскага ў Кіеве. Спачатку людзі ў масках закідалі будынак камянямі, кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю, пачаўся пажар. З офісу вынесьлі партрэт Януковіча.

Тым часам лідэр партыі «Ўдар» Віталь Клічко заявіў, што апазыцыя гатовая ўзяць на сябе адказнасьць за фармаваньне новага ўраду ў краіне, але прэзыдэнт Януковіч павінен абвясьціць датэрміновыя выбары.

Паводле слоў Клічко, выхадам з сытуацыі ва Ўкраіне могуць стаць датэрміновыя выбары:

«Прэзыдэнт павінен абвясьціць датэрміновыя выбары прэзыдэнта і парлямэнту... Зрабіце гэта, і гэта будзе выхадам з сытуацыі, гэта будзе мужным учынкам».

Клічко зьвярнуўся да Януковіча таксама з заклікам прыбраць з вуліц Кіева «Беркут» і ўнутраныя войскі.

Апазіцыянэр заклікаў Януковіча паўплываць на сваю фракцыю ў справе вяртаньня да Канстытуцыі 2004 году:

«Дайце каманду парлямэнту, ён павінен прагаласаваць вяртаньне да Канстытуцыі 2004 году. Гэта будуць дзеяньні, якія зьнізяць тэмпэратуру ў грамадзтве. Парлямэнт павінен сфармаваць новы ўрад, і мы як апазыцыя гатовыя ўзяць адказнасьць за яго фармаваньне на сябе. Час ідзе ўжо не на гадзіны, а на хвіліны».

Тым часам дэпутаты з фракцыяў Партыі рэгіёнаў і кампартыі пакінулі сэсійную залю.

XS
SM
MD
LG