Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пужае прадпрымальнікаў «майданам» і журналістамі


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

«Калі вы хочаце жыць, як, дапусьцім, на Захадзе, мы вам дамо такія ўмовы. Калі вы хочаце жыць, як на Майдане, — прабачце за гэтую згадку, я ні ў якім разе не хачу ўмешвацца ва ўнутраныя справы Ўкраіны, проста добрае параўнаньне, — гэта не ў Беларусі», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

18 лютага Лукашэнка праводзіць нараду па праекце ўказу «Аб некаторых пытаньнях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізычнымі асобамі».

Будучы ўказ закранае працу прыкладна 60 тысяч ІП, якія займаюцца ўвозам і продажам тавараў.

Лукашэнка запэўнівае: новыя ўмовы будуць сумяшчаць інтарэсы дзяржавы і саміх прадпрымальнікаў.

«Усё будзе цывілізавана, паколькі прадпрымальнікі — самы прасунуты пласт грамадзтва, арыентаваны на ўсялякія рэформы», — паабяцаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён перасьцярог прадпрымальнікаў: «Я ведаю, вы людзі нябедныя і можаце замовіць у жоўтай прэсе любы артыкул, але вам раю гэтага не рабіць, таму што можна атрымаць адваротную сытуацыю. І ганіце ад сябе ўсялякіх там Шумчанку (...) каб яны нават блізка каля вас не хадзілі. У іх няма нічога з вамі агульнага і быць ня можа, ім трэба іншае», — цытуе Інтэрфакс Лукашэнку.
XS
SM
MD
LG