Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскага выклікаюць у РУУС


Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага выклікаюць у Кастрычніцкі РУУС у справе пікету, які той разам з паплечнікамі праводзіў тыдзень таму назад каля гіпэрмаркету «Гіпа» на вуліцы Жукоўскага ў Менску.

«Яшчэ абсалютна ня ведаю, чаго яны хочуць. Мне на днях патэлефанавалі з Кастрычніцкага РУУС, сказалі, што супраць мяне ўзбуджана адміністрацыйная справа за ўдзел у легальным выбарчым пікеце каля „Гіпа“. Выбарчыя камісіі сталі часткай рэпрэсіўнага апарату, і цяпер яны выкарыстоўваюць міліцыю для ціску. Атрымліваецца, што за ўдзел у выбарах інкрымінуюць адміністрацыйныя справы. Я думаю, што на наступных выбарах гэта будуць ужо крымінальныя справы».

Віталь Рымашэўскі заявіў, што ня пойдзе ў Кастрычніцкі РУУС, таму што не атрымаў афіцыйнай позвы, а толькі выклік па тэлефоне.

«Я цяпер знаходжуся не ў Беларусі. Але ведаю, што ў справе гэтага пікету ўжо выклікаюць сьведак у той жа Кастрычніцкі РУУС», — дадаў Віталь Рымашэўскі.

Гэта ўжо ня першая адміністрацыйная справа ў дачыненьні да Віталя Рымашэўскага за час мясцовай выбарчай кампаніі. Раней яго ўжо аштрафавалі на 15 базавых велічыняў за пікет каля Камароўскага рынку 2 лютага.
XS
SM
MD
LG