Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алексіевіч: «Выдавецтва „ЛогвінаЎ“ і Барыс Пятровіч — малайцы!»


Сьвятлана Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч

18 лютага ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» адбудзецца прэзэнтацыя беларускай вэрсіі новай кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека» з удзелам аўтаркі.

«Радыё Свабода» будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з імпрэзы.

Прэзэнтацыю ладзіць кнігарня «ЛогвінаЎ», паведаміў арт-дырэктар кнігарні Павал Касцюкевіч:

«Сьвятлана Алексіевіч — самадастатковая пэрсона, фармат яе выступу звычайна сольны. На імпрэзу запрошаныя перакладчыкі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч».

Кніга выйшла ў выдавецтве «ЛогвінаЎ» у бібліятэцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў «Кнігарня пісьменьніка». Некалькі дзён таму, на прэзэнтацыі гэтага твору на ХХІ Менскай міжнароднай выставе-кірмашы, Сьвятлана Алексіевіч падзякавала за выданьне свайго твору па-беларуску:

«Выдавецтва „ЛогвінаЎ“ і Барыс Пятровіч зь Беларускім саюзам пісьменьнікаў — малайцы. Вось прыклад таго, што ўсё залежыць ад чалавека. Таму што яны маглі таксама сказаць: „Лепш ня зьвязвацца з гэтай Алексіевіч. Лепш ня мець непрыемнасьцяў...“ Не, яны бяруць і выдаюць маю кнігу. Дарэчы, вельмі добра яе выдаюць...

Гэта я да чаго? Што ўсё залежыць ад нас. Усё залежыць ад цябе. Можна сказаць і нічога не зрабіць, чакаць, што хтосьці штосьці зробіць — і рэвалюцыю, і новае жыцьцё. А можна самому зрабіць кавалачак перамен. Вось хлопцы ўзялі і зрабілі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG