Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля дзесятка выкладчыкаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту пікетуюць будынак Міністэрства замежных спраў Літвы.

Яны трымаюць плякаты, напісаныя па-ангельску: «Злачынства супраць гуманітарных ведаў», «Мы — не гастарбайтэры», «Вярніце Церашковіча!», «Дзе нашыя правы?»? «ЭГУ — гэта мы!», «ЭГУ. Легалізуй яго!», «Павярніце мае правы», «Павярніце Церашковіча + 1500 (подпісаў)», «Павярніце ЭГУ»

18 лютага ў будынку МЗС Літвы праходзіць канфэрэнцыя донараў ЭГУ.

«Разглядаецца пытаньне пра дадатковае фінансаваньне ЭГУ, якое кіраўніцтва ўнівэрсытэту просіць для працягу сваіх рэформаў, — паведаміў Радыё Свабода ўдзельнік пікету, адзін з выкладчыкаў ЭГУ Максім Жбанкоў.— Структуры, якая перажывае крызыс і ня мае выйсьця зь яго, небясьпечна даваць грошы. Перадусім трэба вырашаць пытаньне сыстэмнага крызысу».

17 лютага прафэсара Паўла Церашковіча, які прадстаўляе дэмакратычную плятформу «За новы ЭГУ», выключылі са сьпісу ўдзельнікаў донарскай канфэрэнцыі ЭГУ.

Канфлікт у ЭГУ

Канфлікт адміністрацыі ўнівэрсытэту і выкладчыкаў ЭГУ, якія аб’яднаныя ў прафсаюз выкладчыкаў «Плятформа», доўжыцца ўжо некалькі месяцаў.

13 студзеня рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў падпісаў загад пра абвяшчэньне адкрытага міжнароднага конкурсу на замяшчэньне 17 выкладчыцкіх пасадаў.

Старшыня сэнату ЭГУ Павал Церашковіч выказаў сумнеў у справядлівасьці і празрыстасьці гэтага конкурсу. Асноўная асьцярога, якую маюць прадстаўнікі сэнату, — гэта тое, якім чынам будзе фармавацца конкурсная камісія.

9 лістапада прайшлі выбары ў сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які працуе ў Вільні. Сэнат — галоўны орган акадэмічнага самакіраваньня. У сэнат прайшло 12 з 13 прадстаўнікоў дэмакратычнай плятформы «За новы ЭГУ». Яна аб’яднала выкладчыкаў, нязгодных з прапанаваным адміністрацыяй ВНУ плянам разьвіцьця ўнівэрсытэту.

5 лютага з ЭГУ звольнілі прафэсара Паўла Церашковіча.

А ўжо 6-га выкладчыкі ЭГУ заклікалі рэктара Анатоля Міхайлава сысьці ў адстаўку. Сэнат таксама выказаў недавер прарэктарам Бярнардасу Гайлюсу і Аляксандру Каўбаску.

11 лютага адміністрацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту выступіла з заявай, у якой паведамляе, што пагадзілася на просьбы выкладчыкаў, якія хочуць працаваць паводле доўгатэрміновых працоўных дамоваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG