Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко і Яцанюк правялі перамовы з Мэркель


 Віталь Клічко, Ангела Мэркель і Арсеній Яцанюк
Віталь Клічко, Ангела Мэркель і Арсеній Яцанюк

Па выніках сустрэчы ў Бэрліне з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель лідэры ўкраінскай апазыцыі Віталь Клічко і Арсеній Яцанюк заявілі аб магчымасьці фінансавай падтрымкі Захадам новага ўраду Украіны.

Заходнія партнэры гатовыя прадставіць Украіне фінансавую падтрымку, але толькі ў выпадку абраньня новага дэмакратычнага ўрада. Пра гэта заявілі лідэры парлямэнцкіх фракцый «Бацькаўшчына» і «ЎДАР» — Арсеній Яцанюк і Віталь Клічко пасьля сустрэчы з фэдэральным канцлерам Германіі Ангелай Мэркель.

Паводле слоў Арсенія Яцанюка, якія прыводзіць Інтэрфакс, заходнія партнэры гатовыя даць новаму ўкраінскаму ўраду адпаведную падтрымку:

«Калі я кажу пра новы ўкраінскі ўрад, — гэта не карупцыйны ўрад, які прадстаўляе інтарэсы рэжыму, а той ўрад, які мае ўзровень даверу, у першую чаргу ў заходніх партнэраў»,— заявіў Яцанюк на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне.

Паводле яго слоў, былі названыя некалькі мэханізмаў прадстаўленьня такой дапамогі, перш за ўсё «крэдыты Міжнароднага валютнага фонду і крэдыты міжнародных інстытуцый і Эўрапейскага Зьвязу».

Яцанюк нагадаў, што абмяркоўвалася «некалькі лічбаў і падыходаў», пачынаючы з макрафінансавай дапамогі, якая ўжо прапанаваная Ўкраіне ў памеры 610 мільёнаў эўра, і «заканчваючы павелічэньнем гэтай дапамогі да сум, якія мы не хацелі б зараз раскрываць, таму што гэта прадмет асобных перамоваў».

Віталь Клічко заўважыў:

«Вельмі важны акцэнт быў зроблены: эканамічная падтрымка можа быць прадстаўленая не рэжыму, а толькі дзяржаве ў абмен на эканамічныя рэформы, якія павінны прайсьці і павінны даць штуршок Украіне ў эканамічным разьвіцьці. У гэтым кірунку разглядаецца магчымасьць эканамічнай падтрымкі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG