Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску ствараюць аб’яднаньне «За Чэсную ўладу»


Пётар Іваноў прамаўляе на арганізацыйным сходзе
Пётар Іваноў прамаўляе на арганізацыйным сходзе

Паводле ініцыятара, віцебскага праваабаронцы Пятра Іванова, новае грамадзкае аб’яднаньне будзе вырашаць праблемы замацаваньня правоў грамадзян на чэсную ўладу ў заканадаўчых дакумэнтах.

«Гэта першае грамадзкае аб’яднаньне, якое абвясьціла, што будзе змагацца за заканадаўчыя і прававыя гарантыі для кожнага грамадзяніна на чэсную ўладу. Калі больш канкрэтна, мы плянуем дабівацца таго, каб гэтае права знайшло адлюстраваньне і ў беларускім заканадаўстве, і ў міжнародных пагадненьнях. Таму мы ствараем наша аб’яднаньне як міжнароднае, а „Чэсная ўлада“ ў нашай назьве пішацца зь вялікай літары, бо гэта вельмі істотны, важны чыньнік», — гаворыць Пётар Іваноў.

Праваабаронца лічыць, што ў беларускіх законах мусіць быць прадугледжана адказнасьць за парушэньне ўладамі прынцыпу чэснага стаўленьня да суайчыньнікаў. Бо бяз чэснай улады няма сэнсу спадзявацца і на сумленныя выбары.

На арганізацыйным сходзе Пятра Іванова абралі старшынёй генэральнай рады па стварэньні міжнароднага аб’яднаньня «За Чэсную ўладу», удзельнікі сходу абмеркавалі статут новага грамадзкага ўтварэньня. Яны вырашылі, што неўзабаве паспрабуюць зарэгістраваць яго ў Міністэрстве юстыцыі. Калі ж у Беларусі актывістам адмовяць у рэгістрацыі, аб’яднаньне паспрабуюць зарэгістраваць «у іншай дэмакратычнай краіне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG