Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля «Беркута» засталіся гільзы ад баявых патронаў


На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве журналісты знайшлі сотні гільзаў ад баявых патронаў.

Падчас прыбіраньня барыкадаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 16 сьнежня на месцы дысьлякацыі сілавікоў журналісты выявілі гільзы ад патронаў да стрэльбаў 12-га калібру.

Пра гэта ў выданні Nowa Europa Wschodnia напісаў польскі журналіст Пётар Андрусечка, які падняўся на пагорак і пабываў за былымі ўмацаваньнямі «Беркута».

Там журналісты ўбачылі «сотні, калі ня тысячы» гільзаў ад боепрыпасаў польскай, нямецкай, амэрыканскай і чэскай вытворчасьці да стрэльбаў 12-га калібру.

Усяго выявілі чатыры тыпы патронаў рознага колеру.

Чырвоныя гільзы — ад патронаў вытворчасьці францускай кампаніі Spartan, аранжавыя — чэскай фірмы Sellier & Bellot, белыя — без апазнавальных надпісаў, але журналісты з ЗША вызначылі, што яны амэрыканскай вытворчасьці, а сінія — польскай фірмы FAM Pionki.

«На сайце FAM Pionki сярод мадэляў боепрыпасаў сінія патроны знаходзяцца ў разьдзеле „Спэцыяльныя боепрыпасы — баявыя патроны“, пазначаныя сымбалем LFT — 6.8 (12-ты калібр). У патроне 12 сьвінцовых шрацінак», — піша Андрусечка.

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны неаднаразова адмаўляла, што байцы «Беркута» ці ўнутраных войскаў выкарыстоўвалі баявыя патроны.
XS
SM
MD
LG