Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла высылае трох амэрыканскіх дыпляматаў


Улады Вэнэсуэлы прынялі рашэньне аб выдварэньні з краіны трох супрацоўнікаў амбасады ЗША.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Нікалас Мадура падчас выступу на тэлебачаньні, паведамляе BBC.

Імёны і пасады дыпляматаў не ўдакладняюцца, аднак кіраўнік краіны адзначыў, што гэтыя людзі нібыта вядуць падрыўную працу ў студэнцкім асяродзьдзі, куды яны, паводле вэнэсуэльскіх уладаў, пранікаюць пад падставай працы са студэнцкімі візамі.

"Мы сачылі за іхнімі сустрэчамі ў прыватных унівэрсытэтах цягам двух месяцаў. Яны працуюць у візавых справах",— прызнаўся Мадура.

Заява прагучала на тле абвастрэньня сытуацыі ў краіне, выкліканай антыўрадавымі пратэстамі, у ходзе разгону якіх загінула тры чалавекі.

Улады выдалі ордэр на арышт апазыцыйнага лідэра Леапольда Лопэза, які быў на чале аднаго з маршаў у цэнтры Каракаса на мінулым тыдні.
Удзельнікі акцый акрамя незадаволенасьці ўладамі выказваюць незадавальненьне эканамічнай палітыкай, цяжкай сытуацыяй у гэтай сфэры, а таксама патрабуюць спыніць перасьлед актывістаў апазыцыі.

Лопес заклікаў апазыцыянэраў выйсьці на новую акцыю ў Каракасе 18 лютага. І паабяцаў, што сам таксама будзе прысутнічаць.

На дадзены момант месцазнаходжаньне апазыцыянэра невядомае, у апошні раз яго бачылі ў сераду, 12 лютага, калі загінулі трое актывістаў. У выходныя, паводле BBC, у доме Лопеса і ў яго сваякоў прайшлі ператрусы.
XS
SM
MD
LG