Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан вітала нармалізацыю становішча ў Кіеве


Кэтрын Эштан

Кэтрын Эштан

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан вітала вызваленьне пратэстоўцамі будынка Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі.

У спэцыяльнай заяве Кэтрын Эштан назвала гэта адным з крокаў да выхаду Ўкраіны з палітычнага крызысу. Яна таксама заклікала ўкраінскую ўладу закрыць усе справы супраць актывістаў Майдана, у тым ліку і тых, каго зьмясьцілі пад хатні арышт.

«Я вітаю той факт, што некалькі важных крокаў было ажыццёўлена ў апошнія некалькі дзён для дээскаляцыі сытуацыі ва Ўкраіне, што ўнесла ўклад у выйсьце з цяперашняга палітычнага крызысу.

У прыватнасьці, я вітаю сёньняшняе звальненьне актывістамі Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі і некалькіх іншых адміністрацыйных будынкаў па ўсёй краіне»,— гаворыцца ў заяве Кэтрын Эштан.

Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ адзначыла ролю швайцарскага амбасадара ў Кіеве, які ў якасьці прадстаўніка краіны, якая старшынствуе ў АБСЭ, падпісаў дакумэнт аб вызваленьні памяшканьня кіеўскай мэрыі.

Баранэса Эштан выказала надзею на тое, што гэтыя крокі будуць спрыяць канструктыўнай працы Вярхоўнай Рады:

«Я заклікаю ўкраінскую ўлада зачыніць усе судовыя справы, у тым ліку тыя, дзе людзі знаходзяцца пад хатнім арыштам. Я чакаю, што такія дзеяньні будуць прынятыя неадкладна, каб спрыяць палітычнаму дыялёгу ў парлямэнце на гэтым тыдні», — гаворыцца ў заяве Кэтрын Эштан.
XS
SM
MD
LG