Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўступіў у сілу «закон пра амністыю» ўдзельнікаў пратэстаў


Зь сёньняшняга дня ўступіў у сілу закон ад 29 студзеня 2014 года «Аб ліквідацыі нэгатыўных наступстваў і недапушчэньня перасьледу і пакараньня з нагоды падзей, якія мелі месца падчас правядзеньня мірных сходаў».

На афіцыйным сайце Генэральнай пракуратуры Ўкраіны апублікаванае афіцыйнае паведамленьне аб тым, што з 17 лютага так званы закон аб амністыі ўступае ў сілу.

Паводле генэральнага пракурора Ўкраіны Віктара Пшонкі, Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, Службы бясьпекі Украіны і мясцовыя органы ўлады зафіксавалі, што ўдзельнікамі масавых акцый пратэсту фактычна зьдзейсьненая сукупнасьць дзеяньняў, прадугледжаных артыкулам 9 гэтага Закона.

«У сувязі з публікацыяй гэтага паведамленьня названы Закон ўводзіцца ў дзеяньне з 17 лютага 2014 года і прадугледжвае вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці і пакараньня асоб, якія ўчынілі ў пэрыяд 27 сьнежня 2013 года па 2 лютага 2014 года злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 1 гэтага Закона, закрыцьця адпаведных крымінальных вытворчасьцей, а таксама вызваленьне ад адміністрацыйнай адказнасьці асоб, да якіх ужыты адміністрацыйны арышт», — заявіў генэральны пракурор Украіны.

Перад гэтым мітынгоўцы ў Кіеве і шэрагу абласных цэнтраў Украіны вызвалілі адміністрацыйныя будынкі.

У Кіеве ў руках дэманстрантаў застаюцца Ўкраінскі дом, будынак прафсаюзаў і Кастрычніцкі палац.









XS
SM
MD
LG