Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы змаглі расхістаць уладную машыну — Цягнібок


Алег Цягнібок

Алег Цягнібок

Апазыцыя змагла расхістаць уладную канструкцыю, пабудаваную Партыяй рэгіёнаў і яе саюзьнікамі-камуністамі. Аб гэтым з трыбуны Майдану на Народным вечы заявіў лідэр партыі «Свабода» Алег Цягнібок.

«Мы здолелі ўнесьці дысбалянс у машыну, якая сябе называла Партыяй рэгіёнаў. Нашы патрабаваньні застаюцца нязьменнымі — гэта поўная перазагрузка ўлады, датэрміновыя выбары прэзыдэнта і парлямэнту. Улада павінна стаць іншай» , - адзначыў Алег Цягнібок.

Ён заклікае ўкраінцаў працягнуць ціск на ўладу, каб у аўторак, 18 лютага, Вярхоўная Рада прыняла рашэньне аб вяртаньні да Канстытуцыі 2004 года.

Сёньня раніцай у Кіеве актывісты Эўрамайдану вызвалілі будынак Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі, яны таксама зрабілі праезд транспарту па вуліцы Грушэўскага, якая ў другой палове студзеня была цэнтрам сілавога супрацьстаяньня паміж сіламі бясьпекі і дэманстрантамі.

Такія рашэньні Рада Майдану і Штаб нацыянальнага супраціву прынялі, каб улада выканала свае абяцаньні аб вызваленьні і поўнай рэабілітацыі удзельнікаў акцый пратэсту. Адначасова ў апазыцыі запэўніваюць, што ў выпадку парушэньня дамоўленасьцяў за паўгадзіны змогуць аднавіць статус-кво.


Мітынгоўцы пакінулі будынак Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі, відэа:

XS
SM
MD
LG