Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя дае ўладам тыдзень, пасьля — канфлікт на вуліцы


Калі на працягу тыдня ў сьценах парлямэнту апазыцыя ня ўбачыць выніку па аднаўленьні Канстытуцыі 2004 года, канфлікт будзе вырашацца ўжо ня ў Радзе, а на вуліцы. Пра гэта заявіў старшыня палітрады УА «Бацькаўшчына» і фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк, паведамляе прэс-служба партыі.

«Адмена дыктатарскіх паўнамоцтваў — задача парлямэнту на наступным тыдні, калі адбудзецца галасаваньне за пастанову, якая адновіць рэдакцыю Канстытуцыі 2004 года», — заявіў Яцанюк.

" Калі на працягу наступнага тыдня ў сьценах парлямэнту мы ня ўбачым выніку, гэта азначае толькі адно — што ўлада ідзе на абвастрэньне і эскаляцыю сытуацыі. Тады гэты канфлікт будзе вырашацца ўжо не ў парлямэнце, а на вуліцы«, — падкрэсьліў Яцанюк.

Акрамя таго, каментуючы заяву пракурора Кіева аб вызваленьні затрыманых актывістаў у выпадку, калі пратэстоўцы вызваляць «ня проста ўсе памяшканьні, але і ўвесь Майдан», Яцанюк сказаў: «Мы застаемся ў Доме прафсаюзаў, Украінскім доме, у Кастрычніцкім палацы. Мы застаемся на Майдане».
XS
SM
MD
LG