Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане масавыя пратэсты з нагоды 20% дэвальвацыі


У цэнтры Алма-Аты ў суботу прайшоў мітынг супраць рашэньня аб дэвальвацыі нацыянальнай валюты — тэнге, якое 11 лютага было абвешчана Нацбанкам Казахстана.

Перад Палацам Рэспублікі на праспэкце Достык сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, якія выказвалі незадаволенасьць абвастрэньнем сацыяльных праблем, выкліканым дэвальвацыяй.

Плошча перад палацам была зачынена металёвымі агароджамі, а вакол знаходзіліся ўзмоцненыя нарады паліцыі. Мітынгоўцы паспрабавалі прарвацца праз агароджы, аднак паліцыя стрымала іх націск.

Пазьней мітынгоўцы пачалі шэсьце ў бок плошчы Рэспублікі, дзе разьмешчана гарадзкая адміністрацыя (акімат) і Манумэнт незалежнасьці. Удзельнікі акцыі, колькасьць якіх ўзрасла ў некалькі разоў, скандавалі: «Наперад, Казахстан!». На плошчы Рэспублікі перад будынкам акімата іх сустрэлі нарады паліцыі і байцоў спэцназу. Многія мітынгоўцы былі затрыманыя.

Тыя актывісты, якія засталіся, былі заблякаваныя ля будынка дзяржтэлеканалу «Хабаров». Прадстаўнік пракуратуры паспрабаваў растлумачыць ім незаконнасьць несанкцыянаванай акцыі пратэсту і папрасіў разысьціся.

Колькасьць затрыманых у паліцыі пакуль не называюць, але кажуць, што ў дачыненьні да іх будуць складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Карэспандэнт «Інтэрфакс-Казахстан» перадаў, што ў дадзены момант ачапленьне з плошчы Рэспублікі часткова зьнята, рух транспарту адноўлены. На плошчы застаюцца некалькі чалавек, у асноўным журналісты і выпадковыя мінакі, якія апынуліся ў цэнтры падзей.

Па сутнасьці, пасьля масавых выступленьняў казахскай моладзі ў 1986, рэха якіх закранула ўвесь СССР, гэта другі падобнага маштабу пратэст. Першы адбыўся ў 2011 годзе ў г. Жанаозене, прычым дэманстрацыя звольненых нафтавікоў была расстраляная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG