Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Кіева спрабавалі разабраць барыкады


Барыкады ў Кіеве
Барыкады ў Кіеве

У Кіеве пры спробе разабраць барыкады Майдана адбыліся невялікія бойкі паміж самаабаронай Майдану і актывістамі руху «За чысты Кіеў».

Як паведамляе «Українська правда», прыблізна 150 актывістаў руху «За чысты Кіеў» паспрабавалі разабраць барыкады каля ЦУМа.

Паводле інфармацыі партыі «Свабода», каля ста прадстаўнікоў сіл самаабароны спрабавалі ім перашкодзіць.

«Хто за сто грам, хто за 200 грывен — спрабуюць нас справакаваць», — сказаў абураны камэндант кіеўскай гарадзкой адміністрацыі Руслан Андрэйка.

Паводле актывістаў, «цітушкі» спрабавалі справакаваць сутыкненьне, аднак свабодаўцы адціснулі правакатараў.

Паводле дадзеных МУС, удзельнікі бойкі перамясьціліся на Бесарабскую плошчу.

Раней лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк заявіў, што апазыцыя застанецца на Майдане.

Камэнтуючы магчымасьць вызваленьня пратэстоўцамі ўрадавых будынкаў, Яцанюк адзначыў: «Галоўнае — што цяпер вызваленыя ўсе людзі».

«Мы застаёмся ў Доме прафсаюзаў, Украінскім доме, у Кастрычніцкім палацы. Мы застаёмся на Майдане», — заявіў ён, камэнтуючы заяву пракурора Кіева аб вызваленьні затрыманых актывістаў у выпадку, калі пратэстоўцы вызваляць «ня проста ўсе памяшканьні, але і ўвесь Майдан».

18 лютага ўдзельнікі Эўрамайдану зьбіраюцца пікетаваць будынак Вярхоўнай Рады.

Асноўны мэсыдж (Народнага веча ў нядзелю) — гэта мірны наступ да Вярхоўнай Рады для таго, каб дапамагчы народным выбраньнікам прыняць правільнае рашэньне — вярнуцца да Канстытуцыі 2004 году, — заявіў дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Сьцяпан Кубів.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG