Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па мэдалях Беларусь абышла Расею і Кітай


Ала Цупер
Ала Цупер

Ала Цупер заваявала залаты мэдаль у акрабатычных скачках у фрыстайле.

Раней сёньня яшчэ два мэдалі прынесьлі Беларусі біятляністкі. У індывідуальнай гонцы на 15 кілямэтраў Дар'я Домрачава заваявала другі залаты мэдаль, Надзея Скардзіна – бронзавы.

Першае алімпійскае золата Дар'я Домрачава заваявала 11 лютага, выйграўшы гонку перасьледаваньня.

У табліцы мэдалёў Беларусь цяпер займае сёмы радок, абыйшоўшы Расею і Кітай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG