Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 лютага: «Вершы на асфальце» ў Менску


Канцэрт Шалкевіча ў Менску
Канцэрт Шалкевіча ў Менску

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Канцэрт барда Віктара Шалкевіча. Палац культуры імя Шарко ў Менску (вул. Уральская, 3). Пачатак а 19.00.

Трэці міжнародны паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. На фэстывалі выступаюць літаратары зь Беларусі, Ісьляндыі, Польшчы, Украіны, Расеі, Літвы. У рамках сёньняшняга дня, сярод іншага: 14.00. Паказ першага прафэсійнага буктрэйлера «Смаленьне вепрука». Сустрэча са стваральнікам Зьмітром Вайноўскім і акторам Альгердам Бахарэвічам. 17.00. Чытаюць паэты-госьці фэстывалю: Адальстэйн Асбэрг (Ісьляндыя), Ірына Бельская (Наваполацак-Менск), Марыя Галіна, Аркадзь Штыпель (Расея), Дзьмітры Дзмітрыеў (Магілёў), Наста Кудасава (Карэлічы), Дар’я Ліс (Залесьсе), Валеры Руселік (Горадня), а таксама перакладчыкі Альгерд Бахарэвіч і Ірына Герасімовіч. Фэстываль адбываецца ў канфэрэнц-зале Інстытуту імя Гётэ ў Менску.

15 лютага – дзень незалежнасьці Сэрбіі.

15 лютага – Стрэчаньне, або Грамніцы ў праваслаўных.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1386 – вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Сьвідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслаў.

1563 – войска Івана Грознага захапіла Полацак. Да свайго тытулу цар загадаў дадаць і «Вялікі князь Полацкі».

1989 – Завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістану.

У гэты дзень нарадзіліся:

1564 – Галілеа Галілей, італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф, імя якога шчыльна зьвязанае з навуковай рэвалюцыяй. Сярод ягоных дасягненьняў выдзяляюць сыстэматычнае вывучэньне паскоранага руху, паляпшэньне тэлескопу, шэраг астранамічных назіраньняў. Шырока падтрымліваў вучэньне Капэрніка.

1904 – Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка.

1959 – Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнаўца, крытык і празаік.

У гэты дзень памёр:

1857 – Міхаіл Глінка, расейкі кампазытар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

З двара прыйду і сяду ля агню.
Палаюць дровы. Сьсечана капуста
На градах – блаславеньне дню.
Змрок у палях – там сіберна і пуста.
Узыдзе месяц позна. На парог
Я ноччу выйду. У нямым здранцьвеньні
Паветра, далеч. Серабрыцца лог
За сажалкай – на ім снуюцца цені.
О роднае маё! Як доўга да цябе
Ішоў я, кволы падарожнік.
О весялосьць у восеньскай журбе!
Агонь.
Саган.
Вугольле і трыножнік.

Міхась Стральцоў, «Бацькаўшчына».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG