Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 лютага: 60-годзьдзе далучэньня Крыму да Ўкраіны


Мячэць у Крыме

Мячэць у Крыме

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску ў банкетнай залі «Алімп» «Прэзыдэнт-Гатэлю» адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя з удзелам музыкаў Уладзіміра Сьпівакова, Дзьмітрыя Хварастоўскага, міністра культуры Беларусі Барыса Сьвятлова і прадзюсара Максіма Берына. Пачатак у 15.00.

У Менску 17-19 лютага ў Loft Cafe трэці раз пройдзе кінафэстываль One Short Film Fest. Традыцыйна праграма фэсту складаецца з конкурснай і пазаконкурснай частак. Конкурсная праграма сёлета складаецца з гульнявога, дакумэнтальнага кіно і анімацыі. Уваход вольны.

У менскім клюбе «Графіці» адбудзецца вечар паэзіі «СашБаш», прысьвечаны расейскаму рокеру Аляксандру Башлачову. Пачатак у 19.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1954 – Крым стаў часткай Украінскай ССР

1993 – у Расеі створанае РАТ «Газпром»

2008 – Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1806 – Канстанцін Тышкевіч, гісторык, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.

1837 – Канстанцін Ельскі, падарожнік, заоляг, географ, геоляг.

1910 – Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст, гісторык.

1928 – Уладзімер Дамашэвіч, беларускі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

440 – Мэсроп Маштоц, армянскі навуковец-манах, асьветнік, стваральнік армянскай альфабэты.

1600 – Джардана Бруна, італьянскі філёзаф і навуковец, спалены ў Рыме.

1673 – Мальер (Жан Баціст Паклен), францускі драматург, актор.

1856 – Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт, публіцыст і літаратурны крытык.

1916: Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтка, адна са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады.

1943 – у Росіцы (цяпер Верхнядзьвінскі раён) фашысты спалілі каля 30 чалавек. Сярод іншых загінулі Антон Ляшчэвіч і Юры Кашыра, святары-марыяне, якія засталіся зь вернікамі і самі пайшлі на сьмерць. Пазьней блаславёныя.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Якая жахлівая хвароба – каханьне да жанчыны! Тут не дапамагае ніякая прышчэпка. Вельмі разумныя і дасьведчаныя лекары рэкамэндуюць перамену месцаў і мяркуюць, што з аддаленьнем ад чарадзейкі расьсейваюцца і чары. Гомэапатычны прынцып, паводле якога ад жанчыны нас вылечвае жанчына, мабыць, больш за ўсё пацьвярджаецца досьведам.

Гайнрых Гайнэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG