Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Домрачава — зноў у золаце! Скардзіна — бронзавая!


Дар'я Домрачава
Дар'я Домрачава

Сёньня ў Сочы адбылася трэцяя гонка ў біятляністак, у якой беларускія заўзятары небеспадстаўна чакалі залатога дублю ад лідэра зборнай Дар’і Домрачавай.

І дачакаліся: 27-гадовая беларуска Дар'я Домрачава з адным промахам, але з рэактыўнай хуткасьцю не пакінула ніякіх шанцаў канкурэнткам. Мала за тое, на п’едэстале яшчэ адна беларуска — Надзея Скардзіна, якая, дзякуючы выдатнай стральбе, фінішавала на трэцяй пазыцыі. Паміж імі ўклінілася швайцарка Селіна Гаспарын.


Дар'я Домрачава
Дар'я Домрачава


Нагадаем, што 11 лютага яна першынствавала ў гонцы перасьледу, прынёсшы зборнай Беларусі першы мэдаль — прычым, адразу найвышэйшай вартасьці. 14-га — паўтарэньне спартовага подзьвігу, які, несумненна, на вышэйшым узроўні будзе адзначацца ня менш шумна, чым некалькі дзён таму ў сочынскім «доме» Аляксандра Лукашэнкі.

Дзеля справядлівасьці, хваляваньні за маральна-псыхалягічны стан Домрачавай у заўзятараў пачаліся ўжо пасьля другога этапу, калі Дар’я прамахнулася ў нелюбімай «стойцы». Тым ня меней, 13-ты стартавы нумар не перашкодзіў ёй сканцэнтравацца і далейшыя стралковыя практыкаваньні былі выкананыя на выдатна.

Вышэй за ўсялякую пахвалу выступіла і іншыя беларуская біятляністка Надзея Скардзіна. Спартоўка звыкла дэманстуре зайздросную прыцэльнасьць і ў гэтым сэзоне ўжо ўздымалася на другую прыступку п’едэсталу на этапе Кубку сьвету. Не здарылася форс-мажору і гэтым разам — 20 зачыненых мішэняў з 20 магчымых. Праўда, невысокая хуткасьць хады па дыстанцыі не дазволіла ёй замацавацца адразу сьледам за пераможцай.

Букмекеры адпачатку ставілі на Дар’ю Домрачаву, беручы на ўвагу яе бясспрэчную перавагу над супэрніцамі падчас залатога фінішу трыма днямі раней. Скардзіна ў сьпісе фаварытак ня значылася, але тым больш каштоўная яе пачэснае месца ў выніковым сьпісе.

Дзякуючы другой запар залатой узнагародзе Домрачавай і бронзе Скардзіны, у мэдалёвым заліку Беларусь зноў вярнулася ў першую дзясятку найбольш пасьпяховых краінаў сёлетняй Алімпіяды.

На жаль, не падтрымалі пераможны настрой біятляністак прадстаўнікі іншых дысцыплінаў. На дыстанцыі 15 кілямэтраў клясычным стылем усе прадстаўнікі беларускай лыжнай каманды фінішавалі далёка ад лідэраў: Аляксандар Лазуткін заняў 49-е месца, 40-гадовы вэтэран Сяргей Далідовіч стаў 53-м, а Міхаіл Сямёнаў быў 59-м сярод 87 удзельнікаў.

Гэтаксама ня меў ніякіх шанцаў беларускі гарналыжнік Юры Данілачкін, які заваліўся ў сярэдзіне дыстанцыі — добра, хоць без наступстваў для здароўя.

З двух прадстаўніц ў фрыстайле толькі Ала Цупер кваліфікавалася ў фінал, а вось дэбютантка гульняў Ганна Гуськова ў лік 12-ці мацнейшых не патрапіла.

Ала Цупер
Ала Цупер



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG