Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гэтым тыдні на youtube зьявіўся францускамоўны відэакліп пад назовам «Majorité Opprimée» («Прыгнечаная большасьць»), які пасьпелі паглядзець ужо мільёны наведнікаў сайту.

Няма сэнсу распавядаць, пра што гэты кароценькі фільм (10 хвілін), каб не папсаваць прыемнасьці тым, якія яшчэ яго ня бачылі і захочуць зайсьці ў youtube па нашай спасылцы.

Таму я скажу агульна: гэты кліп, зроблены францужанкай Элеанор Пур’я ў 2010 годзе, зьяўляецца дасьціпным і зьедлівым камэнтарам адносна таго, як у нашым сьвеце разьмеркаваліся гендэрныя ролі. Магчыма, некаторыя з вас могуць здагадвацца або падазраваць, што з жаночага гледзішча гэтыя ролі разьмеркаваліся ня надта ўдала і справядліва. У фільме Элеанор Пур’я прапануе задумацца, а што было б, калі б гэтыя ролі адвярнуць...

Са свайго гледзішча жанатага мужчыны пасьля 50-кі я не пабаюся сказаць, што Элеанор Пур’я сваім фільмам мяне не напалохала. А няхай бы гэтыя ролі памяняліся... Тады і жанчыны, так бы мовіць, пераканаліся б, як нялёгка ў гэтым сьвеце быць мужчынскім шавіністам...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG