Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японцы набываюць беларуска-ізраільскі Viber за 900 мільёнаў даляраў


Японская карпарацыя Rakuten Inc набывае беларуска-ізраільскую кампанію Viber Media за 900 мільёнаў даляраў.

Хірошы Мікітані, кіраўнік Rakuten Inc., заявіў, што зьдзелка дазволіць павялічыць кліенцкую базу ягонай карпарацыі.

Марка Тальмон, адзін з кіраўнікоў Viber, сказаў журналістам, што зьдзелка з Rakuten дапаможа ягонай кампаніі стаць пляцоўкай для лічбавага кантэнту, а ня проста сэрвісам бясплатных званкоў і паведамленьняў.

Viber — адзін з самых папулярных сэрвісаў ІР-тэлефаніі і абмену імгненнымі паведамленьнямі. Першапачаткова ён прызначаўся для мабільных прыстасаваньняў, піша Reuters.

У Менску Viber мае падразьдзяленьне, якое займаецца распрацоўкай сэрвісу.
XS
SM
MD
LG