Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывое відэа «Вершаў на асфальце»


Радыё Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю з адкрыцьця трэцяга міжнароднага паэтычнага фэстывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

Адкрыцьцё фэстывалю адбудзецца ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» 14 лютага а 18-й гадзіне.

А 19-й пачнецца слэм-сэйшн «Зборная Беларусі — Зборная Сьвету». Вядучы — Андрэй Хадановіч. З удзелам музыкі Сяргея Пукста.

Арганізатары фэстывалю — Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар.

Партнэры — Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Менску, Польскі інстытут у Менску, Швэдзкі саюз пісьменьнікаў, грамадзка-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG