Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для турмы на Акрэсьціна людзі хочуць купіць тэлевізары


Архіўнае фота. 22 сьнежня 2010 году.

Архіўнае фота. 22 сьнежня 2010 году.

Грамадзкія актывісты гатовыя набыць тэлевізары для вязьняў турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

Грамадзкі актывіст Аляксандар Вялітчанка накіраваў начальніку менскай турмы на Акрэсьціна зварот, у якім прапануе дапамогу ў забесьпячэньні тэлевізарамі, якія будуць набытыя на сабраныя ад грамадзян сродкі.

«Праваабаронцы супраць катаваньняў» адзначаюць, што ўмовы побыту затрыманых у ізалятарах часовага ўтрыманьня выклікаюць жах.

У камэрах антысанітарыя, адсутнічае мэбля, дрэннае асьвятленьне і іншыя парушэньні, якія ператвараюць адбыцьцё пакараньня ў сапраўднае катаваньне
«У камэрах антысанітарыя, адсутнічае мэбля, дрэннае асьвятленьне і іншыя парушэньні, якія ператвараюць адбыцьцё пакараньня ў сапраўднае катаваньне. Былыя адміністрацыйна арыштаваныя не перастаюць пісаць скаргі на ўмовы ўтрыманьня, бо час, праведзены ў такіх умовах, немагчыма ўзгадваць без агіды».

З восені 2012 году Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму (турма на Акрэсьціна) зачынены на капітальны рамонт.

У адпаведнасьці з правіламі ўнутранага распарадку камэры спэцустаноў абсталёўваюцца:

— сталом і лавамі з колькасьцю пасадачных месцаў паводле колькасьці месцаў у камэры;

— санітарным вузлом;

— рукамыйніцай (па магчымасьці), а таксама кранам з водаправоднай вадой (бачком зь пітной вадой);

— тумбачкай для захоўваньня туалетных прыладаў;

— сеткавым радыёпрымачом;

— урнай для сьмецьця;

— вэнтыляцыйным абсталяваньнем;

— тэлевізарам (пры магчымасьці).

Мы лічым, што наяўнасьць тэлевізараў у камэрах будзе станоўча ўплываць на ўмовы ўтрыманьня адміністрацыйна арыштаваных
Беларускія грамадзяне гатовыя добраахвотна дапамагчы дзяржаве і ЦІП, каб умовы ўтрыманьня адпавядалі заканадаўству, патлумачыў актывіст Аляксандар Вялітчанка:

«Мы лічым, што наяўнасьць тэлевізараў у камэрах будзе станоўча ўплываць на ўмовы ўтрыманьня адміністрацыйна арыштаваных і адміністрацыйна затрыманых асоб, будзе ствараць больш гуманныя ўмовы ўтрыманьня затрыманых, якія адпавядаюць міжнародным стандартам, а таксама спрыяць найбольш поўнай адпаведнасьці дзейнаму заканадаўству».
XS
SM
MD
LG