Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як прызнавацца ў каханьні і пісаць любоўныя смс па-беларуску?


17 лютага ў менскім ЦЭХу (Пр. Незалежнасці, 58, к.6) адбудуцца чарговыя заняткі курсаў «Мова ці кава», прысвечаныя Дню сьвятога Валянціна. Уваход вольны

Госьці і экспэрты паразважаюць пра свой досьвед ужываньня мовы і яе ролю ў стасунках. Арганізатары абяцаюць прэзэнтаваць адмысловы-беларускі размоўнічак на тэму знаёмстваў і заляцаньняў. У прыватнасьці, як ласкава называць свайго каханага ці каханую, альбо як ярка ды арыгінальна прызнацца ў каханьні праз смс.
Вядоўцы — паэт Валярына Кустава і журналіст Свабоды Францішак Вячорка.

Удзел у дыскусіі возьме актор і музыка Vinsent, ён жа выступіць напрыканцы вечарыны.

«Мова ці кава» — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Менску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласьць — каля 2 гадзінаў.

Як дабрацца да ЦЭХу:​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG