Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі МЗС: Рэйтынг CNN упаў з-за Брэсцкай крэпасьці


Міністэрства замежных спраў Расеі лічыць, што тэлекампанія CNN сапсавала сабе рэпутацыю, уключыўшы Брэсцкую крэпасьць у свой сьпіс «найбольш выродлівых помнікаў».

Пазыцыю Масквы ў гэтым пытаньні агучыў Канстанцін Далгоў — упаўнаважаны МЗС Расеі па пытаньнях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права — пасьля таго, як прадстаўнік тэлекампаніі прынёс афіцыйныя прабачэньні за публікацыю сьпісу падчас сустрэчы з амбасадарам Расеі ў Вашынгтоне, паведамляюць расейскія СМІ.

«Трэба ўсьведамляць сабе, што падобныя безадказныя дзеяньні нанесьлі сур’ёзны ўдар па рэпутацыі CNN і прывялі да далейшага зьніжэньня рэйтынгу гэтага тэлеканала ў Расеі» — сказаў Далгоў.

Галерэя фотаздымкаў самых выродлівых помнікаў сьвету па вэрсіі CNN была апублікавана на сайце тэлекампаніі 23 студзеня.

Акрамя беларускага помніка ў яе патрапілі, у прыватнасьці, югаслаўскі помнік, прысьвечаны Другой сусьветнай вайне; помнік Оскара Уайлда ў Лёндане і манумэнт «Сляза смутку» на беразе ракі Гудзон, прысьвечаны памяці ахвяр трагедыі 11 верасьня 2001 году ў ЗША .
Манумэнт «Мужнасьць», від ззаду
Манумэнт «Мужнасьць», від ззаду

У подпісе пад фатаграфіяй мэмарыялу ў Беларусі гаварылася, што «гіганцкі злы беларус выходзіць з гары бэтону з такім выглядам, быццам ён зьбіраўся падпарадкаваць сабе Захад».

На мінулым тыдні перад сьпісам помнікаў зьявілася паведамленьне ад рэдакцыі: «Мы разумеем, што ўключэньне Брэсцкай крэпасьці-героя аўтарам у гэты артыкул зьняважыла пачуцьці людзей у Беларусі. Гэта было ненаўмысна, і мы прыносім прабачэньні. Аўтар артыкулу меў намер зрабіць гумарыстычны агляд манумэнтальнай архітэктуры па ўсім свеце. CNN прызнае, што гэты помнік мае сьвяшчэннае значэньне для тых многіх людзей, якія шануюць ахвярнасць салдат».

Потым артыкул і галерэя былі выдаленыя з сайту тэлекампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG