Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр мастак Гаўрыла Вашчанка


Гаўрыла Вашчанка

Гаўрыла Вашчанка

14 лютага на 86-м годзе жыцьця памёр народны мастак Беларусі Гаўрыла Вашчанка.

Пра гэта паведамілі ў сям’і нябожчыка.

Памёр ён сёньня ноччу пасьля цяжкай працяглай хваробы. Разьвітаньне і пахаваньне — заўтра. Месца і час пакуль удакладняюцца.

Гаўрыла Вашчанка родам з Брагінскага раёну. З 1977 году ён насіў званьне заслужанага дзеяча мастацтваў, з 1980 году — народны мастак.

У 1970-я гады Гаўрыла Вашчанка стаў адным з тых беларускіх інтэлектуалаў, хто змог пераканаць тагачаснага першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава адмовіцца ад намеру зьнесьці Верхні горад у Менску — гістарычны цэнтар беларускай сталіцы, помнік гісторыі і архітэктуры XVI–XIX стагодзьдзяў.

Гаўрыла Вашчанка займаўся станковым жывапісам, акварэльлю, манумэнтальнай размалёўкай і вітражамі. Ён напісаў палотны, прысьвечаныя беларускай гісторыі: «Грунвальдзкая бітва» (1985), трыптых пра паўстаньне Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983), «Баляда пра мужнасьць» (1974), партрэты Купалы, Коласа, Ефрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Астроскага, Буднага, Цяпінскага.

Ягоная пэрсанальная карцінная галерэя існуе з 2002 году ў Гомелі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG