Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода перадала амбасадару Ізраіля кнігі пра беларускіх палітвязьняў

абноўлена

Аляксандар Мілінкевіч і Віталь Рымашэўскі ідуць на сустрэчу з пасолом Ізраіля Іосіфам Шагалам.
Аляксандар Мілінкевіч і Віталь Рымашэўскі ідуць на сустрэчу з пасолом Ізраіля Іосіфам Шагалам.

Сёньня падчас сустрэчы апазыцыйных палітыкаў з амбасадарам Ізраіля Іосіфам Шагалам апошняму панесьлі на сустрэчу кнігі пра беларускіх палітвязьняў, выдадзеныя ў Бібліятэцы Радыё Свабода.

Спачатку ахоўнікі амбасады адмовіліся ўзяць для амбасадара гэтыя кнігі непасрэдна ад карэспандэнта Свабоды, параіўшы паслаць поштай. Але пазьней кнігі узяў для перадачы амбасадару адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі.

Такім чынам былі перададзеныя два выданьні кнігі «Адзін дзень палітвязьня», 2009 і 2011 году, «Справа Бяляцкага» аўтарства Валера Каліноўскага, «Турма і здароўе» Юрыя Бандажэўскага, «108 дзён і начэй у засьценках КДБ» Анатоля Лябедзькі.

У сустрэчы з амбасадарам Шагалам прымаюць удзел апазыцыйныя палітыкі Ўладзімер Някляеў, Аляксей Янукевіч, Сяргей Калякін, Віталь Рымашэўскі, Аляксандар Мілінкевіч.

Сустрэча адбываецца з нагоды нядаўняй заявы амбасада Ізраіля ў інтэрвію ізраільскаму каналу RTVI пра тое, што беларускія палітвязьні — гэта крымінальнікі.

Перад пачаткам сустрэчы беларускія палітыкі сказалі Свабодзе, што не спадзяюцца, што сустрэча будзе доўгай. Іх задача — атрымаць тлумачэньні амбасадара наконт яго заяў пра беларускіх палітвязьняў.

«Калі ён свае словы не абвергне, то прынамсі БХД будзе дамагацца адстаўкі і адкліканьня амбасадара Шагала ў Ізраіль», — заявіў Віталь Рымашэўскі.
Уладзімер Някляеў перад сустрэчай з Шагалам
Уладзімер Някляеў перад сустрэчай з Шагалам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG