Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Удзельнікі Эўрамайдану ідуць пікетаваць пасольства Беларусі


Удзельнікі Эўрамайдану рыхтуюць плякаты. Фота twitter.

Удзельнікі Эўрамайдану рыхтуюць плякаты. Фота twitter.

Пікет адбудзецца ў падтрымку «ультрас» футбольнага клюбу БАТЭ.

Па ініцыятыве грамадзкага сэктару Эўрамайдану, 14 лютага аб 11-й гадзіне адбудзецца пікетаваньне амбасады Беларусі (м. Унівэрсытэт, вул. Мыхайла Кацюбінскага 3).

Пікет адбудзецца ў падтрымку «ультрас» футбольнага клюбу БАТЭ.

Паводле арганізатараў, «ультрас» выказалі салідарнасьць з Эўрамайданам, за што КДБ Беларусі завёў справы на заўзятараў.

Тэкст звароту да ўдзельнікаў Эўрамайдану заканчваецца словам: «Жыве Беларусь! Слава Украіне!»



27 студзеня ў сеціве зьявіўся здымак, на якім 23 фанаты дзесяціразовага чэмпіёна краіны па футболе — барысаўскага БАТЭ — сфатаграфаваліся зь бел-чырвона-белым сьцягам і плякатамі «Трымайся, Украіна, мы з вамі!» і «Героям слава!»

Пазьней грамадзкі актывіст Сяржук Салаш паведаміў, што на ўсіх 23-х барысаўскіх удзельнікаў акцыі салідарнасьці з украінскім Эўрамайданам падрыхтаваныя судовыя пастановы на розныя адміністрацыйныя тэрміны.

Прэсавая служба УУС Менскага аблвыканкаму пацьвердзіла Свабодзе, што двух фанатаў Барысаўскага БАТЭ пакаралі за акцыю салідарнасьці з украінскім народам, іншых — шукаюць.
XS
SM
MD
LG