Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фюле заклікае да кааліцыйнага ўраду ва Ўкраіне


Штэфан Фюле

Штэфан Фюле

Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле, які цяпер знаходзіцца зь візытам у Кіеве заклікаў да фармаваньня кааліцыйнага ўраду ва Ўкраіне, каб выйсьці з палітычнага крызісу.

Фюле таксама паведаміў журналістам, што ён заклікаў абодва бакі ў канфлікце пагадзіцца на канстытуцыйную рэформу, якая б абмежавала ўладу прэзыдэнта і пашырыла паўнамоцтвы парлямэнту. Прадстаўнік Эўразьвязу таксама папярэдзіў ўлады аб недапушчальнасьці перасьледу ўдзельнікаў пратэстаў.

Фюле прыбыў у Кіеў у аўторак, каб правесьці перамовы з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам, лідэрамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, і выступіць пасярэднікам у палітычным канфлікце.

Тым часам міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у артыкуле, апублікаваным у аўторак ў расейскім штодзёньніку «Коммерсантъ», папярэдзіў, што спробы звонку паўплываць на будучыню Ўкраіны скончацца правалам.
XS
SM
MD
LG