Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Уралкалій» і «Беларуськалій»: бізнэс ці палітыка?


У артыкуле пад такім загалоўкам у брытанскім выданьні Financial Times аглядальнік Сяргей Кузьняцоў назірае за працягам леташняй гісторыі вакол расейска-беларускага калійнага канфлікту.

Калі мільярдэр Сулейман Керымаў і яго бізнэс-партнэры ў канцы 2013 году прадалі сваю долю «Ўралкалію», аналітыкі чакалі хуткага аднаўленьня дзейнасьці беларуска-расейскага экспартнага картэлю.

Аднак выглядае, што абодва бакі задаволеныя цяперашнім станам рэчаў. Любое адраджэньне картэлю хутчэй за ўсё будзе выклікана не камэрцыйнымі, а палітычнымі меркаваньнямі.

Нядаўнія камэнтары самога «Ўралкалію» сьведчаць пра тое, што кампанія не сьпяшаецца аднавіць старое пагадненьне. Там лічаць, што новая больш гнуткая стратэгія аддаваньня прыярытэту або цане, або аб’ёму залежна ад бягучых рынкавых умоваў прыносіць большыя прыбыткі на мэтавых рынках.

Беларуская калійная кампанія, гандлёвае крыло «Беларуськалію», таксама нібыта задаволеная цяперашняй сытуацыяй, заявіўшы, што «поўнасьцю» дасягнула сваіх мэтаў у апошнім квартале 2013 году і спадзяецца на далейшы рост аб’ёмаў продажу ў першым квартале сёлета.

Калі б рашэньні прымаліся выключна з камэрцыйных меркаваньняў, у абодвух бакоў не было б вялікіх падставаў сьпяшацца цярнуцца ў картэль. Аднак у камэрцыйных, як і ў любых іншых, дачыненьнях паміж Расеяй і Беларусьсю заўсёды прысутнічае палітыка. Масква — якая, на думку аналітыкаў, адразу пасьля заканчэньня алімпіяды ў Сочы паспрабуе аднавіць ціск з мэтай пашырэньня Мытнага саюзу — магчыма, бачыць у аднаўленьні супольнага картэлю больш карысьці, чым самі калійныя кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG