Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Неграмадзяне краінаў Мытнага зьвязу пры часовым увозе ў Беларусь другога і наступных транспартных сродкаў для асабістага выкарыстаньня абавязаныя прадставіць у мытны орган Беларусі забесьпячэньне выплаты мытных пошлін і падаткаў.

Такая норма ўтрымліваецца ў прэзыдэнцкім указе № 27 «Пра некаторыя пытаньні часовага ўвозу транспартных сродкаў для асабістага карыстаньня».

Фактычна заклад, які будуць браць на беларускай мытні, роўны той суме, якую замежнік плаціць пры продажы аўтамабіля. Калі аўтамабіль вывезьці ў тэрмін, то грошы вернуць. Праўда, у тэрмін да 30 дзён.

Улады тлумачаць, што гэта вымушаная мера. Нібыта часова ўвезеныя замежнікамі ў Беларусь машыны пасьля «зьнікаюць» на прасторах Мытнага зьвязу — іх проста разьбіраюць на запчасткі ці нават перапрадаюць пад іншымі нумарамі паводле фальшывых дакумэнтаў. Дзяржава на гэтым губляе грошы. Колькасьць такіх «лятучых галяндцаў» можа вымярацца сотнямі.

Рэдактар газэты «Аўтадайджэст» Анатоль Шаўчэнка лічыць гэтую меру эфэктыўнай:

Анатоль Шаўчэнка

Анатоль Шаўчэнка

«Машына часам аддавалася ў іншыя рукі. Ці нават „рассычалася“ ў прасторы, чалавек яе прадаваў, карыстаючыся сваімі ільготамі. Некаторым у глушы ўсё адно — мытня, ня мытня, езьдзяць там па Сыбіры, і ўсё.

Думаю, выключна з гэтых меркаваньняў, бо гэта стала праблемай. Калі б быў адзінкавы выпадак, то было б па-іншаму. Калі хочаш — езьдзі, пакідай грошы, будзеш выяжджаць — забярэш.

Але гэта і папаўненьне бюджэту. Краіна ў нас маленькая, ва ўмовах беднасьці і недахопу валюты гэта маленькі, але ручаёк».

Кіраўнік беларускай асацыяцыі ўладальнікаў і кіроўцаў аўтамабіляў Алег Маркевіч бачыць у навацыях выключна спробу папоўніць бюджэт за кошт грамадзянаў:

«Калі дзіравае дзяржаўнае вядро, зь яго ліецца з усіх бакоў, дзяржаве трэба любыя грошы. Чыноўнікі, каб паказаць свой імпэт, шукаюць любыя спосабы прымусіць людзей расстацца са сваімі кроўнымі грашыма. Проста трэба працаваць службам, якія для гэтага прызначаныя».

Указ уступіў у сілу з 24 студзеня 2013 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG