Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы на кіеўскіх барыкадах. Бацька і сын

  • Паўло Зубʼюк

Карэспандэнт Свабоды ў Кіеве пагутарыў з двума беларусамі, бацькам і сынам, якія выйшлі на барыкады зь бела-чырвона-белым сьцягам.

Былы жыхар Бабруйска, які 22 гады таму пераехаў жыць ва Ўкраіну, з 2 сьнежня удзельнічае ў кіеўскіх пратэстах, у яго параненае вока. Зь ім на барыкадах стаіць і ягоны 21-гадовы сын.

«Мне надакучылі заробкі ў капэртах, надакучыла, што ўсё прадаецца і купляецца,— тлумачыць удзельнік пратэстаў.— Я з 2 сьнежня на барыкадах, пасьля таго як пабілі студэнтаў. Я хачу адстаяць свае гонар і сумленьне. І я не адзін тут беларус, папрыяжджалі яшчэ зь Беларусі».

Пратэстоўца лічыць, што ў Беларусі такое ж кепскае стаўленьне ўраду да людзей, што і ім таксама пара пратэставаць:

«Беларусы, паглядзіце на наш Майдан і зрабіце такі ж у Беларусі. Ня бойцеся!»

На барыкады беларус прынёс свой бела-чырвона-белы сьцяг, які быў «на перадавой», падчас самых гарачых сутычак.

Сын пратэстоўца, які таксама стаіць на барыкадах, кажа, што пасьля вучобы не бачыць сабе пэрспэктыў пры цяперашняй сытуацыі ва Ўкраіне:

«Я вырашыў для сябе і выйшаў на Майдан, я хачу жыць у добрай краіне»,— заявіў маладзейшы беларус, які ўдзельнічае ў кіеўскіх пратэстах разам з бацькам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG