Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэраў апазыцыі аблілі зялёнкай у Харкаве


Арсень Яцанюк

Арсень Яцанюк

Лідэра фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Арсенія Яцанюка аблілі сёньня зялёнкай ў Харкаве, дзе ён сустракаўся са зьняволеным лідэрам партыі Юліяй Цімашэнкай.

Гэта адбылося на выхадзе з будынку Цэнтральнай клінічнай бальніцы № 5, дзе знаходзіцца на лячэньні былая прэм'ер-міністар, распавялі Радыё Свабода сьведкі.

Затым Арсеня Яцанюка і першага намесьніка старшыні «Бацькаўшчыны» Аляксандра Турчынава, якія разам былі ў былога прэм'ера, спрабавалі абліць зялёнкай яшчэ раз ужо ў варотах на выхадзе з тэрыторыі бальніцы, але там гэтаму перашкодзіла ахова.

Гэта ўжо ня першы выпадак, калі ў Харкаве абліваюць зялёнкай апазыцыйных палітыкаў. Раней гэта, у прыватнасьці, некалькі разоў адбывалася з абаронцам былога прэм'ера Сяргеем Уласенкам, а таксама зь лідэрам руху «Трэцяя ўкраінская рэспубліка» Юрыем Луцэнкам або народным дэпутатам ад «Радзімы» Арсенам Авакавым.

Глядзець пасьля 01:10.

XS
SM
MD
LG